Аб партале
Геастатыстыка
Інфармацыйна-аналітычная сістэма "Геастатыстыка" (ІАС) прызначана для:
- - устанаўлення ўзаемасувязі афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з адпаведнымі геаграфічнымі аб`ектамі;
- - прасторавага аналізу і картаграфічнага прадстаўлення афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, уключаючы выніковыя даныя перапісу насельніцтва;
- - прадастаўлення карыстальнікам доступу да прасторавых даных і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Карыстальнікам партала прадастаўлена магчымасць у інтэрактыўным рэжыме фарміраваць графічную візуалізацыю прасторавых даных і звязаную з імі афіцыйную статыстычную інфармацыю, што дазволіць з улікам дэзагрэгацыі даных праводзіць аналіз, навуковыя даследванні, прымаць рашэнні, вызначаць напрамкі далейшай дзейнасці.
Як атрымаць даныя?
Перад пачаткам працы карыстальнікам прапануецца азнаёміцца з кіраўніцтвам карыстальніка і відэаінструкцыяй .
Даныя могуць быць атрыманы ў выглядзе табліц, дыяграм, картаграм, а таксама выгружаны ў зручным для карыстальніка фармаце.
Больш падрабязна аб працы з ІАС напісана ў кіраўніцтве карыстальніка.